У Кіеве ўвечары 1 студзеня правядуць шэсце з паходнямі да дня нараджэння Сцяпана Бандэры.
Арганізатарам шэсця выступае ультраправая партыя «Свабода».
Такое шэсце ў Кіеве праводзяць ужо 10-ы год запар.
Шэсце стартуе а 18-й гадзіне па кіеўскім часе з парку Шаўчэнкі і завершыцца на Майдане.
Аналагічная, па-ўкраінску кажучы, «хада» адбудзецца і ў Львове.





