Прагноз Gismeteo.by для Мінскага раёна на месяц.
Цяперашнія маразы датрымаюцца да 7 студзеня. Пры гэтым тэмпературы ўначы могуць апускацца да мінус 12 на поўдні, захадзе і ўсходзе краіны і да мінус 25 у цэнтры, вакол Мінска, і на поўначы.
Пасля метэаролагі прагназуюць тыдзень адлігі, часам нават з плюсавымі тэмпературамі.
Пасля гэтага прыкладна на 10 дзён арктычны антыцыклон прынясе ў Беларусь крайне нізкія тэмпературы. Іртутны слупок можа апускацца начамі і нават удзень да мінус 23 на захадзе і поўдні, мінус 25 у цэнтры і на поўначы і да мінус 28 на ўсходзе краіны. Гэты перыяд халадоў можна параўнаць з моцнымі маразамі ўзімку 2012—2013 гадоў.





