Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган прывёў гітлераўскую Германію як прыклад эфектыўнай прэзідэнцкай дзяржавы.

Эрдаган спрабуе правесці рэформу выканаўчай улады ў Турцыі і ўзмацніць ролю прэзідэнта, паўнамоцтвы якога абмяжоўвае канстытуцыя.

Падчас інтэрв'ю турэцкаму тэлебачанню ў чацвер Эрдагана спыталі, ці можа дзяржава з моцнай презідэнцкай уладай захаваць ўнітарную структуру. Эрдаган, які толькі што вярнуўся пасля візіту ў Саудаўскую Аравію, адказаў, што можа, і прывёў у прыклад гітлераўскую Нямеччыну, паведамляе Бі-Бі-Сі. Згодна з турэцкімі СМІ, затым ён дадаў, што ёсць і пазнейшыя прыклады.

Адзін з турэцкіх чыноўнікаў пазней растлумачыў агенцтву Ройтэрз, што словы Эрдагана былі вырваныя з кантэксту, і што прэзідэнт Турцыі меў на ўвазе, што ёсць прыклады дрэнных [Германія] і добрых прэзідэнцкіх сістэм. У нацысцкай Нямеччыне было недастаткова інстытутаў, каб балансаваць сістэму, растлумачыў чыноўнік.

Апазіцыя выступае супраць канстытуцыйнай рэформы. Яе крытыкі мяркуюць, што Эрдаган і гэтак праяўляе тэндэнцыю да аўтарытарызму. Калі рэформа будзе праведзена, і паўнамоцтвы прэзідэнта пашырацца, сітуацыя ў краіне, на іх думку, істотна пагоршае.

У свой час з фразай «Не ўсё толькі кепскае было звязана ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам» трапіў у дурное становішча і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, якога часам параўноўваюць з Эрдаганам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0