Фота сайта belta.by

Фота сайта belta.by

У нядзелю, 3 студзеня месцамі пройдзе невялікі снег, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Тэмпература паветра ўначы складзе 14—20 градусаў ніжэй за нуль, месцамі яна апусціцца да 21—25. Днём прагназуецца ад 8 да 14 марозу, у асобных раёнах — 15—17 градусаў ніжэй за нуль.

ДАІ рэкамендуе кіроўцам дызельнага транспарту адкласці паездкі.

«Вадзіцелям дызельнага транспарту пры такім надвор'і мы рэкамендуем выкарыстоўваць толькі зімовы від паліва, лепшым жа рашэннем будзе адкласці паездкі на час пахаладання. За мінулыя суткі зарэгістравана больш за 10 выпадкаў перамярзання паліўнай сістэмы рухавіка ў дарозе, асабліва гэта закранула грузаперавозчыкаў», — падкрэслілі ў ДАІ.

«Калі паломка вашай аўтамашыны адбылася ў дарозе на тэрыторыі Мінскай вобласці і вам патрэбна дапамога, звяртайцеся ў дзяжурную часць ДАІ па тэлефоне 229-04-44, 204-42-44, GSM 102 (званок бясплатны)», — нагадалі ў УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?