Тысячы пасажыраў лонданскай падземкі, аўтобусаў і прыгарадных цягнікоў у суботу не плацяць за праезд праз збой у сістэме аплаты паездак па магнітных транспартных картах Oyster, піша Telegraph.

Фота: Neil Stevenson/The Telegraph

Фота: Neil Stevenson/The Telegraph

Работнікам станцый метро і прыгарадных цягнікоў прыйшлося адкрыць турнікеты, бо сапсаваліся счытвальныя прылады для смарт-карт Oyster, якія павінны фіксаваць пачатак і канец паездкі.

У лонданскіх аўтобусах турнікеты таксама не дзейнічаюць.

Збой, які, імаверна, абыдзецца транспартнай сістэме Лондана ў дзесяткі тысяч фунтаў неатрыманай выручкі, адбыўся на наступны дзень пасля чарговага павышэння тарыфаў на праезд.

Адміністрацыя транспартнай сістэмы сцвярджае, што прычына ў «тэхнічнай няспраўнасці».

Нароўні з разавымі квіткамі, праязнымі і смарт-картамі Oyster за праезд можна расплачвацца бескантактнымі банкаўскімі карткамі са спецыяльным чыпам, прыставіўшы картку да датчыка. Photo: Neil Stevenson/The Telegraph

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0