Міністэрства абароны Кітая афіцыйна абвясціла пра будаўніцтва другога свайго авіяносца, перадае агенцтва Reuters са спасылкай на заяву ведамства.

Да нядаўняга часу было вядома аб наяўнасці ў кітайскіх ВМС аднаго авіяносца, пабудаванага на аснове набытага ў Украіны ў 1998 годзе крэйсера «Вараг».

Першы кітайскі авіяносец Ляанін. AP Photo/ Xinhua/Wu Dengfeng

Першы кітайскі авіяносец Ляанін. AP Photo/ Xinhua/Wu Dengfeng

Як заявіў прадстаўнік мінабароны КНР Ян Юйцзюнь, авіяносец быў спраектаваны ўнутры краіны. Яго будаўніцтва ажыццяўляецца ў порце горада Далянь правінцыі Ляанін, піша «Корреспондент».

Грузападымальнасць авіяносца складзе каля 50 тысяч тон. Плануецца, што ён будзе выкарыстаны для транспарціроўкі знішчальнікаў J-15.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна