Паўабаронца БАТЭ Дзмітрый Бага пакінуў БАТЭ пасля таго, як кантракт 25-гадовага хаўбека з «жоўта-сінімі» скончыўся, паведамляе афіцыйны сайт ФК БАТЭ.

Дзмітрый Бага. Фота: fcbate.by

Дзмітрый Бага. Фота: fcbate.by

Дзмітрый Бага з'яўляецца выхаванцам БАТЭ, у складзе якога гуляў на працягу ўсёй сваёй прафесійнай кар'еры, выйграўшы сем чэмпіёнскіх тытулаў, два Кубкі Беларусі і пяць Суперкубкаў краіны. За асноўны склад каманды з Барысава ён правёў 182 матчы, забіў 23 мячы і зрабіў 17 галявых перадач.

Раней кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі заявіў, што Дзмітрыю Баге варта паспрабаваць праявіць сябе ў іншым клубе, і калі гэта ў яго атрымаецца, падумаць аб вяртанні ў Барысаў, дадае sport.tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0