Эмбарга на шэраг тавараў з РФ, уведзенае украінскім урадам у адказ на расійскае эмбарга, якое ўступіць у сілу 10 студзеня, будзе дзейнічаць да 5 жніўня 2016 г.

Тэкст адпаведнай пастановы №1147 ад 30 снежня 2015 г. апублікаваны на сайце Кабміна Украіны.

«Гэта пастанова ўступае ў сілу з 10 студзеня 2016 года. Пастанова губляе сілу 5 жніўня 2016 г. або пасля адмены забароны на ўвоз на мытную тэрыторыю Расійскай Федэрацыі тавараў сельскагаспадарчага прызначэння, прадукцыі і сыравіны, паходжаннем з Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.

Эмбарга дзейнічае на імпарт расійскіх прадуктаў харчавання: мяса, рыбы, шэрагу малочных прадуктаў, плаўленых сыроў, кавы, гарбаты, харчовых сумесяў, кандытарскіх і хлебабулачных вырабаў, прадуктаў дзіцячага харчавання, макаронных вырабаў, соўсаў; дабавак для маку і прыправаў, піва, спірту, гарэлкі, кармоў для сабак, цыгарэт з фільтрам.

Нагадаем, з 1 студзеня РФ распаўсюдзіла дзеянне харчовага эмбарга на Украіну. Гэта прадугледжана пастановай урада РФ ад 21 снежня 2015 г. аб распаўсюдзе на Украіну эканамічных мер у адказ у сувязі з яе далучэннем да антырасейскіх санкцый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?