За апошні тыдзень у Татрах загінулі 9 турыстаў. На працягу першых дзён новага года 3 чалавекі загінулі праз пераахаладжэнні, адбылося 1700 пажараў.

Фота tatromaniak.pl

Фота tatromaniak.pl

2 студзеня ў польскіх Татрах адбылася чарговая трагедыя — турыст зваліўся з вяршыні Рысы і загінуў на месцы. Гэта ўжо дзявятая гібель турыста ў Татрах за апошні тыдзень.

Штодня ратавальнікі аказваюць дапамогу дзясяткам турыстаў, якія аказаліся ў цяжкай сітуацыі ў гарах. Ратавальнікі заклікаюць часова адмовіцца ад паходаў у высакагорныя раёны праз дрэнныя умовы надвор'я.

Акрамя таго, у сувязі з моцнымі маразамі, ад пераахаладжэння ў Польшчы загінулі 3 чалавекі. Службы заклікаюць грамадзян рэагаваць, калі ўбачаць бяздомных, якія замярзаюць на вуліцы.

Таксама на працягу некалькіх апошніх дзён рэзка вырасла колькасць пажараў. Толькі 1 студзеня пажарныя службы атрымалі 1700 выклікаў. На працягу першых дзён 2016 года ў выніку пажараў загінулі 2 чалавекі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?