James Dearman

James Dearman

Жыхар амэрыканскага штата Флорыда 31-гадовы Джэймс Дырман (James Dearman) забіў свайго шасцігадовага сына з-за відэагульні. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні Калядаў, паведамляе Sky News ў суботу, 2 студзеня.

Як распавяла паліцыі сяброўка затрыманага, мужчына, адправіў сваіх двух сыноў спаць, аднак тыя працягвалі шумець. Тады бацька вырашыў пакараць дзяцей, загадаўшы ім стаць каля сцяны і адвярнуцца. Аднак, заўважыўшы, што малодшы сочыць за тым, як ён гуляе, Дырман раззлаваўся.

Мужчына паваліў хлопчыка на канапу і сеў на яго, прыціснуўшы яго тварам да падушак. Бацька працягваў гуляць, ігнаруючы крыкі сына аб тым, што яму няма чым дыхаць. У выніку дзіця задушылася. Усё адбылося на вачах старэйшага брата загінулага.

Калі пара выявіла, што дзіця не дыхае, яны патэлефанавалі ў службу выратавання, аднак, тым засталося толькі канстатаваць смерць хлопчыка.

Паліцыянты, якія расследуюць інцыдэнт, былі шакаваныя тым, што адбылося. Шэрыф акругі назваў забойства «абуральным і подлым». Цяпер Дырман чакае суда ў турме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0