Турэцкія хакеры ўзламалі акаўнт міністра сувязі і масавых камунікацый Расіі Мікалая Нікіфарава ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Як паведамляе «Інтэрфакс», цяпер на старонцы міністра ў Instagram размешчана інфармацыя аб тым, што акаўнт узламаны турэцкімі хакерамі з групоўкі Börteçine Siber Tim.

На старонцы таксама апублікаваныя прапагандысцкія матэрыялы, якія маюць дачыненне да Турцыі, у тым ліку фатаграфіі з турэцкімі сцягамі і выявамі самалёта, з подпісамі на англійскай і турэцкай мовах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0