У Лас-Вегасе на «MGM Grand Garden Arena» адбыўся бой у рамках турніру UFC 195, у якім беларускі баец Андрэй Арлоўскі сустракаўся з амерыканцам Стыпе Міочычам.

Арлоўскі пачаў больш актыўна і стаў першым прамацваць дыстанцыю. Аднак у канцы першай хвіліны Міочыч перахапіў ініцыятыву, пару разоў трапіў справа ў галаву і паклаў беларуса на канвас. Арлоўскі застаўся без абароны, і Стыпе нанёс яшчэ некалькі удараў зверху - рэферы Херб Дын зафіксаваў перамогу амерыканца тэхнічным накаутам. Праз 54 секунды пасля старту паядынку.

Гэта 11-е паражэнне Арлоўскага на прафесійным рынгу ў 37 баях і першая няўдача пасля вяртання ў UFC ў 2014-м. Міочыч цяпер, напэўна, атрымае права на чэмпіёнскі бой з пераможцам бою Вердум—Веласкес, які павінен адбыцца ў лютым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?