Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з 70-годдзем з дня нараджэння. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Сёння Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі актыўна развіваецца і плённа працуе ў грамадскай, дабрачыннай і сацыяльнай сферах», - гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пастырская і духоўная дзейнасць Тадэвуша Кандрусевіча і ў далейшым «будзе спрыяць умацаванню хрысціянскіх традыцый, умацаванню грамадзянскага міру і згоды, развіццю канструктыўных адносін паміж дзяржавай і Рымска-каталіцкай царквой».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0