Упершыню ў цяперашнім зімовым сезоне начная тэмпература паветра ў Беларусі апусцілася ніжэй за 25-градусную адзнаку, у Мінску - ніжэй за 20-градусную.
У ноч на 3 студзеня ў Бабруйску пахаладала да мінус 26,3 градуса, у сталіцы - да 20,8 градуса марозу.
Цяплей за ўсё ноччу было ў Пінску - мінус 15,4 градуса.
Абсалютны мінімум ночы на 3 студзеня быў зафіксаваны ў 1941 годзе ў Віцебску - мінус 32 градуса. У Бабруйску самая халодная ноч на 3 студзеня была ў 1987 годзе (мінус 29,2), у Мінску - у 1941 годзе (29,1).
У бліжэйшыя дні марознае надвор'е захаваецца, прыкметнае пацяпленне чакаецца да канца наступнага тыдня.
МНС адзначае ўзрастанне колькасці пажараў у параўнанні з пачаткам студзеня мінулага года: 99 супраць 68, загінула 18 чалавек (14).
(Выкарыстаны аператыўныя і архіўныя дадзеныя рэсурсаў meteoinfo.by, hmc.by, 112.by.)





