У гэтыя святочныя дні запрашаем вас 4 студзеня 2016 года а 19-й гадзіне адбудзецца навуковая сустрэча з тэолагам Ірынай Дубянецкай у міжкалядным часе.

Адной з беларускіх традыцыйных асаблівасцей ёсць дубляванне хрысціянскіх свят, выкліканае двума календарамі, якія ўжываюць розныя цэрквы краіны. «Ува ўсіх Хрыстос нараджаецца аднойчы, а ў нас — двойчы!» — пахваляюцца беларусы суседзям, а тыя не толькі не зайздросцяць, але і не разумеюць, чым тут хваліцца.

Удзельнікі сустрэчы паспрабуюць зразумець гэтую ўнікальную беларускую радасць на навуковай сустрэчы ў міжкалядным часе. Таксама пойдзе гаворка пра беларускія калядныя спадзяванні, мроі, гістарычныя ўтопіі ды культурныя традыцыі — літургічныя, этнаграфічныя, фальклорныя, літаратурныя, кулінарныя.

Сустрэча адбудзецца ў этнацэнтры «Рагна», яккі знаходзіцца па адрасе: Мінск, вул. Караля, 22 (ст. м. «Фрунзенская»), — у нязмушанай сяброўскай каляднай атмасферы пры кубачку збітню, які ёсць ці не найстарэйшы беларускі калядны напой.

Для рэгістрацыі на сустрэчу трэба звяртацца па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана).

За навінамі мерапрыемства можна сачыць у Фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0