Мінскія «Цмокі» прайгралі пяты раз запар у баскетбольнай Адзінай лізе ВТБ*. Гэтым разам мінчукі прайгралі ў гасцях «Ніжняму Ноўгараду» з лікам 85:100.

У «Цмокаў» у 14 гульнях — 5 перамогаў і 9 паразаў. Апошні раз беларускі клуб перамагаў у турніры 5 снежня, гэта была вікторыя над грузінскай «Вітай».

6 студзеня «Цмокі» ў мінскім Палацы спорту ў іншым турніры — другі этап Кубка ФІБА — згуляюць з аўстрыйскім «Гюсінгам». 

9 студзеня ў Адзінай лізе ВТБ — гульня ў Мінску супраць эстонскага «Калева».

* Адзіная ліга ВТБ — баскетбольны турнір з удзелам 16 камандаў, што гуляюць паміж сабой у два колы (30 гульняў). Удзельнічаюць 9 камандаў з Расіі, па адной з Беларусі, Фінляндыі, Эстоніі, Латвіі, Чэхіі, Грузіі і Казахстана. У плэй-оф, які пачнецца ў красавіку, выходзіць 8 камандаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?