Беларусь хоча заключыць з ЕС новае пагадненне для развіцця адносін. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

president.gov.by

«Мы павінны дамагчыся таго, каб пачаць выбудоўваць адносіны з Еўрасаюзам у будучыні на аснове новага дакумента паміж Беларуссю і ЕС. Сёння мы развіваем наша супрацоўніцтва на аснове тых пагадненняў, якія былі заключаны паміж СССР і Еўрапейскай эканамічнай супольнасцю», - растлумачыў Уладзімір Макей.

Міністр нагадаў, што Беларусь заўсёды выступала за раўнапраўны і паўнавартасны дыялог з заходнімі партнёрамі — ЕС і ЗША. Канчатковым крокам пры гэтым павінна стаць поўная адмена абмежавальных мер, якія б вывелі супрацоўніцтва на зусім новы ўзровень. «Ніякіх новых умоў для адмены санкцый быць не павінна», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?