Паліцыя каліфарнійскага горада Пасіфік-Гроўв змагла вылічыць аднаго з саўдзельнікаў рабавання - 18-гадовага Віктара Альманса-Марцінеса па аўтапартрэце, які ён зняў з адной са сваіх ахвяр.
Следчым асабліва дапамагло тое, што юны падазраваны не толькі зрабіў сэлфі з абрабаванай дзяўчынай, але і абмяняўся з ёй кантактнымі дадзенымі ў месенджары Snapchat.
Па версіі паліцыі, Альманса-Марцінес з двума ўзброенымі саўдзельнікамі захапілі аўтамабіль з чатырма мясцовымі жыхарамі і абрабавалі іх.
Змоўшчыкі юнага аматара сэлфі і транспартны сродак да гэтага часу не выяўленыя.
Юнака абвінавацілі ва ўзброеным рабаванні і выкраданні людзей.





