Тры чалавекі загінулі на пажарах у Гродзенскай вобласці ў мінулую ноч, паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
А трэцяй гадзіне ночы відавочцы паведамілі аб пажары жылога дома на хутары Радзівонішкі Лідскага раёна
Да моманту прыбыцця ратавальнікаў будынак гарэў адкрытым полымем. Агнём знішчаны дах, пашкоджаныя перакрыцці, сцены і маёмасць у доме. Пры аглядзе дома ратавальнікі выявілі трупы двух мужчын — 1960 і 1989 г.н. Як аказалася, гэта знаёмыя сына гаспадыні дома, якія пражывалі тут з яго дазволу. Сама гаспадыня ў гэтым момант гасцявалі ў сына ў суседняй вёсцы. Прычынай пажару, хутчэй за ўсё, стала неасцярожнае курэнне.
Прычына пажару ў вёсцы Копанькі Гродзенскага раёна пакуль высвятляецца. Пра тое, што гарыць суседні дом, а палове на трэцюю паведаміла жыхарка вёскі. Пад фрагментамі даху ратавальнікі выявілі труп гаспадыні, пенсіянеркі 1953 г. н