Сусветныя цэны на нафту ў панядзелак паказваюць рост на фоне палітычнага напружання на Блізкім Усходзе.

Ф'ючарсы на нафту маркі Brent з пастаўкай у лютым на лонданскай біржы ICE дадалі з вечара нядзелі амаль 2,5%. На момант напісання нататкі яны каштавалі 38,2 даляра за бараль, а на піку росту іх цана дасягала 38,5 даляра.

Нафту WTI на Нью-Ёркскай біржы паднялася на 2% і на максімуме дасягнула 38,4 даляра за бараль. Па стане на раніцу панядзелка яе цана зноў апусцілася ніжэй за 38 даляраў.

Эксперты звязваюць рост цэнаў на нафту з разрывам дыпламатычных адносін паміж Саудаўскай Аравіяй і Іранам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?