Лабавое сутыкненне легкавых машын адбылося 3 студзеня ў Мінску — шэсць чалавек апынуліся ў бальніцы, паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях упраўлення ДАІ МУС Ганна Банадык.
ДТЗ адбылося каля дома №5 па завулку Солтыса. За рулём адной з аўтамашын быў мінчанін 1996 нараджэння. Ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем-таксі, якім кіраваў 34-гадовы вадзіцель. У выніку ў бальніцу трапіў таксіст, а таксама пяць пасажыраў абедзвюх машын: маладыя людзі 1991, 1992, 1993 гадоў нараджэння. Сярод іх была адна дзяўчына.
ДАІ нагадвае, што пры нізкіх тэмпературах на дарозе можа ўзнікаць галалёдзіца. Кіроўцам неабходна быць уважлівымі і выбіраць бяспечную хуткасць руху.