Расійскія вытворцы свініны за апошнія тры гады павысілі вытворчасць прадукцыі на 26%. Раней Расія была імпарцёрам свініны, цяпер пачынае яе экспарт. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Адраджэнне свінаводчай галіны ў Расіі прывяло да падзення цэн на гэтае мяса ў заходніх краінах. У ФРГ мясныя ф'ючэрсы ўпалі да самага нізкага ўзроўню са студзеня 2011 года, а ў ЗША за 2015 цана свініны ўпала на 30%.

Росту вытворчасці спрыяла падтрымка сельскай гаспадаркі з боку расійскага ўрада, а таксама ўвядзенне прадуктовага эмбарга ў дачыненні да ЗША і ЕС у адказ на санкцыі супраць Расіі.

Расія ў 2016 годзе мае намер нарасціць прадукцыю свініны яшчэ на 5,7% да рэкорднага ўзроўню 2,78 млн тон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?