Справа за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў па ч. 1 арт. 147 КК распачата Смалявіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 26-гадовага жыхара вёскі Задомля.
Як паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама, у навагоднюю ноч малады чалавек, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у сварцы абліў гаручай вадкасцю і падпаліў 14-гадовага школьніка, жыхара вёскі Грудок.
Пацярпелы з апёкамі 30% паверхні цела шпіталізаваны ў Смалявіцкую цэнтральную раённую бальніцу





