Міністэрства па падатках і зборах Беларусі да 1 жніўня 2016 года сфарміруе спіс плацельшчыкаў збору, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржрасходаў.

Аб гэтым паведаміў міністр па падатках і зборах Беларусі Сяргей Налівайка.

«У міністэрстве будзе апрацавана інфармацыя, якая паступае ад усіх дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, і да 1 жніўня сфарміраваны спіс плацельшчыкаў збору. Тады мы і зможам сказаць аб колькасці грамадзян, якім будзе накіравана апавяшчэнне на выплату збору», - сказаў кіраўнік ведамства.

Паводле даных МПЗ, на 1 студзеня гэтага года добраахвотна паведамілі аб няўдзеле ў фінансаванні дзяржрасходаў 420 чалавек. Ім прад'яўлена да выплаты Br1,3 млрд.

«Тая катэгорыя, якая падлягае абкладанню зборам, зафіксавана ў дэкрэце. Часавым адрэзкам, па якім людзі могуць стаць яго плацельшчыкамі, будзе з'яўляцца 2015 год. Асноўны крытэрый - 183 дні. Калі грамадзяне не ажыццяўляюць працоўную дзейнасць, ёсць катэгорыі, якія не будуць выплачваць збор», - адзначыў Сяргей Налівайка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?