У ноч з 7 на 8 студзеня «Хаўер» у Беларусі не чакаецца, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

«У СМІ прайшла інфармацыя, што ў ноч з 7 на 8 студзеня ў Беларусь прыйдзе паўднёвы цыклон накшталт «Хаўера». Хачу супакоіць беларусаў: «Хаўер» — гэта такая экстрэмальная з'ява, якая назіраецца раз у 50 гадоў. А цыклон, які плануецца у гэтую ноч, пройдзе на поўдзень ад Беларусі.

Ён практычна не закране тэрыторыю нашай краіны. Магчыма, пройдзе невялікі снег у паўднёва-ўсходніх раёнах, але ніякага «Хаўера» не будзе», - адзначыла галоўны сіноптык.

Святлана Рыбакова падкрэсліла, што нават тэрмін «Хаўер» ўжываць у гэтай сітуацыі недарэчна. «Гэта проста паўднёвы цыклон, які будзе праходзіць, па разліках на сённяшні дзень, з Адэсы на Харкаў. Гэта далёка ад нас. Калі снег і імаверны, то невялікі. Казаць, што мы трапляем пад уплыў гэтага цыклона, не даводзіцца», - патлумачыла яна.

Паводле слоў спецыяліста, у ноч з чацвярга на пятніцу чакаецца цалкам спакойнае марознае надвор'е.

«Хаўер» прайшоў праз Беларусь тры гады таму, з 15 на 16 сакавіка 2013 г., фота Паўла Юхневіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?