У мароз вырашылі не карыстацца машынай, ездзім на работу ў Мінск на электрычцы. Заўважылі адзін момант.
Білет на звычайную электрычку можна купіць толькі на канкрэтны дзень. У выніку даводзіцца кожны дзень стаяць у чаргу ў касу.
Уяўляеце, колькі працоўнага часу касірак эканомілася б, каб мы купілі сабе адразу 20 білетаў і выкарыстоўвалі па меры патрэбы, а не стаялі штодзень у касу.
Білеты на гарадскую электрычку, дарэчы, прадаюцца безадносна дня І білеты на транспарт у горадзе – таксама. Продаж білетаў на звычайныя электрычкі на канкрэтны дзень – проста перажытак нейкі. Адмена гэтага правіла дазволіць чыгунцы эканоміць.
Адзначу таксама, што цэны на білеты, на маю думку, неапраўдана нізкія. Што гэта такое, што са Ждановіч да Мінска можна даехаць за 2600? Як так можа быць, што білет на трамвай у горадзе каштуе 5000, а электрычка з-за горада – удвая менш? Думаю, сабекошт не можа быць такім нізкім, значыць, недзе ўсе людзі з уласнай кішэні даціруюць. Лічу, што гэта няправільна. Людзі тады цэняць паслугу, калі плацяць за яе сапраўдную цану.