Радашковічы, фота з фэйсбука Ціхана Чарнякевіча

Радашковічы, фота з фэйсбука Ціхана Чарнякевіча

Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 5 студзеня, месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -14 -20°С, пры праясненнях -21 -24°С; максімальная днём -8 -14°С, у асобных раёнах -15 -17°С.

У сераду, 6 студзеня, месцамі невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -13 -20°С, пры праясненнях -21 -23°С, максімальная днём -8 -14°С, месцамі да -17°С; па поўдні ноччу -10 -12°С, днём -5 -7°С.

На праваслаўныя Каляды, 7 студзеня, захаваецца марознае надвор'е: пераважна без ападкаў, толькі па поўдні кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -13 -20°С, па поўначы месцамі -21 -25°С, максімальная днём -10 -17°С; у паўднёвых раёнах ноччу -7 -12°С, днём -4 -9°С.

У пятніцу, 8 студзеня, месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -15 -21°С, пры праясненнях -22 -25°С, максімальная днём -6 -12°С, месцамі да -15°С; па паўднёвым захадзе будзе трохі цяплей: ноччу -10 -14°С, днём -3 -5°С.

Пачынаючы з суботы з Заходняй Еўропы пачне паступаць больш цёплае паветра і маразы пачнуць слабець.

У суботу, 9 студзеня, месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -8 -15°С, па паўночным усходзе -16 -20°С, максімальная днём -3 -10°С; па паўднёвым захадзе ноччу -3 -7°С, днём каля 0°C.

У нядзелю, 10 студзеня, месцамі кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 -10°С, пры праясненнях да -15°С; максімальная днём 0 -7°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?