У 2016 годзе беларусам не варта чакаць павышэння пенсійнага ўзросту. Пра гэта на прэс-канферэнцыі сёння заявіла прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

«Казаць пра тое, што пенсійны ўзрост будуць павышаць ў 2016 годзе рана», — сказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння мінпрацы і сацабароны Ларыса Яшкова.

Як вядома, у міністэрстве разглядаюць некалькі варыянтаў пенсійнай рэформы. Па словах намесніка прэм'ер-міністра Наталлі Качанавай, павышэнне пенсійнага ўзросту непазбежна, але рабіць гэта трэба толькі пры згодзе насельніцтва.

— Вы ўсё чулі словы прэзідэнта, што без згоды волі народа, без гатоўнасці да павышэння пенсійнага ўзросту, павышэння не будзе. Але эканамічную неабходнасць ўсе эканамісты прызнаюць, — заявіў раней у парламенце першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?