Галкіпер зборнай Беларусі Віталь Коваль заключыў кантракт з клубам «Вестэрос» са Швецыі.

Апошнім клубам 35-гадовага галкіпера быў «Нафтахімік», які Коваль пакінуў у лістападзе 2015 года. Да гэтага часу хакеіст заставаўся без каманды.

У цяперашні час «Вестэрос» афармляе дазвол на працу і астатнія дакументы для заяўкі Коваля, паведамляе Tribuna.com.

«Вестэрос» гуляе ў 2-м па сіле дывізіёне Швецыі, займаючы 4-ы радок у турнірнай табліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0