Банк UBS прагназуе, што ў першай палове 2016 нафта маркі Brent патаннее да 30 даляраў за бараль з-за лішку прапановы на рынку.

Па словах кіраўніка аддзела сыравінных рынкаў Дамініка Шнайдэра, цэны стабілізуюцца ў другой палове года дзякуючы зніжэнню здабычы нафты ў ЗША.

На таргах 3-4 студзеня цэны на нафту пайшлі ўверх з-за канфлікту паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй, які быў выкліканы пакараннем смерцю шыіцкага прапаведніка, асуджанага ў Саудаўскай Аравіі за падбухторванне да беспарадкаў.

Шнайдэр лічыць, што павышэнне цэнаў працягнецца не больш за адзін-два тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?