Каралеўства Бахрэйн аб'явіла пра разрыў дыпламатычных адносін з Іранам следам за Саудаўскай Аравіяй. Іранскім дыпламатам дадзена 48 гадзін на тое, каб пакінуць краіну.

«Каралеўства Бахрэйн прыняло рашэнне разарваць дыпламатычныя адносіны з Ісламскай рэспублікай Іран і патрабуе ад усіх супрацоўнікаў дыпмісіі пакінуць каралеўства цягам 48 гадзін. Каралеўства таксама закрывае сваю дыпмісію ў Іране і адклікае ўсіх яе супрацоўнікаў», — паведамляе нацыянальнае агенцтва BNA.

Як патлумачылі ўлады, рашэнне звязана з умяшальніцтвам Ірана ў справы Бахрэйна і арабскіх манархій Персідскага заліва, «подлымі нападамі» на пасольства і консульства Саудаўскай Аравіі ў Іране, і заклікана абараніць бяспеку рэгіёну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?