Цэнтральным (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая справа па ч. 3 арт. 147 КК за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, што пацягнула смерць, у дачыненні да 44-гадовага мінчаніна.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына быў затрыманы ў тры гадзіны 1 студзеня ў кватэры па вуліцы Лесі Украінкі. За 15 хвілін да гэтага раней судзімы за крадзеж мужчына пасля сумеснага распівання спіртных напояў нанёс нажавое раненне левага пляча з пашкоджаннем артэрыі 36-гадовай непрацуючай госці. Пасля гэтага параніў сябе ў грудзі.
Жанчына брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі была дастаўленая ў бальніцу, дзе ў 6.40 ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерла.
Затрыманы таксама змешчаны ў бальніцу. Выстаўлены пост міліцыі.





