Кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі і камандзіры ўкраінскіх падраздзяленняў трымаюць на асаблівым кантролі недапушчэнне выпадкаў адкрыцця агню украінскімі байцамі без сур'ёзных і апраўданых на тое падстаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні штаба АТА, размешчаным на сайце Мінабароны.

Адзначаецца, што ў апошні час у эфірных уключэннях некаторых украінскіх СМІ з'явіліся заявы ад асобных іх удзельнікаў пра тое, што ўкраінскім падраздзяленням, якія выконваюць задачы ў зоне правядзення АТА, не дазволена ні пры якіх абставінах ужываць зброю.

«Прэс-цэнтр штаба АТА афіцыйна паведамляе, што ў адпаведнасці з апошнімі вынікамі Мінскіх дамоўленасцей, у зоне правядзення аперацыі ўстаноўлены рэжым «поўнай цішыні», захаванне якога прадугледжвае непрымяненне зброі абодвума бакамі канфлікту», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што пазіцыя кіраўніцтва АТА адносна прымянення зброі падраздзяленнямі ВСУ і іншых сілавых ведамстваў, якія былі задзейнічаныя ў аперацыі, была і ёсць нязменнай: украінскія воіны маюць поўнае права выкарыстоўваць зброю, не забароненую Мінскімі дамоўленасцямі, у выпадку непасрэднай пагрозы жыццю і здароўю асабовага складу і мірных жыхароў, якія жывуць і перамяшчаюцца ўздоўж лініі размежавання бакоў.

У той жа час, як адзначаюць у штабе, прымяненне зброі ўкраінскімі абаронцамі прадугледжвае выключна прыцэльныя і дакладныя ўдары, накіраваныя на падаўленне агнявых кропак, знішчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка, які ўступае ў непасрэдны агнявы кантакт і ажыццяўляе спробы знішчыць украінскія сілы, а таксама прарваць абарону сіл АТА.

«Важна, што кіраўніцтва аперацыі і камандзіры ўкраінскіх падраздзяленняў трымаюць на асаблівым кантролі недапушчэнне выпадкаў адкрыцця агню нашымі байцамі без сур'ёзных і апраўданых на тое падстаў», — падкрэслілі ў штабе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?