Дасягнутая дамоўленасць на пастаўку ў 2016 годзе электраэнергіі з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь ў аб'ёме 2,5 млрд кВт•гадз, паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі.
Па выніках 2015 года аб'ём імпарту склаў 2,8 млрд кВт•гадз. Такім чынам, імпарт у 2016 годзе знізіцца на 10,7%.
Імпартаваць электраэнергію Беларусь будзе сёлета «з мэтай павышэння энергетычнай бяспекі краіны, дыверсіфікацыі паліўна-энергетычнага балансу і правядзення рамонтнай кампаніі энергетычнага абсталявання на гарантаванай аснове на эканамічна выгадных для Рэспублікі Беларусь умовах».
Прэс-служба зазначыла, што «з улікам ўводу новых высокаэфектыўных энергетычных магутнасцяў стратэгія МІністэрства энергетыкі па імпарце электраэнергіі накіраваная на зніжэнне аб'ёмаў пастаўкі электраэнергіі з-за межаў краіны». Так, у 2012 годзе гэты паказчык складаў 7,9 млрд кВт•гадз, у 2013 годзе — 6,7 млрд кВт•гадз, у 2014 годзе — 3,8 млрд кВт•гадз.





