Эпоха самага першага сталічнага аэрапорта скончылася. Аэрапорт Мінск-1 закрыты для камерцыйных палётаў, а будынак аэравакзала перададзены інвестару будучай забудовы.

Інфармацыю пра тое, што аэрапорт Мінск-1 закрыты для камерцыйных палётаў, пацвердзілі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Былы кіраўнік першага аэрапорта, а цяпер начальнік аэрадромнага комплексу Мінск-1 Вячаслаў Харанека дадаў, што філіял Мінск-1 афіцыйна спыніў сваю дзейнасць з 23 снежня 2015 года.

«Для камерцыйных палётаў аэрапорт закрыты, мы выконваем палёты толькі для абслугоўвання авіярамонтнага завода… Судны малой авіяцыі, якія тут базаваліся, разляцеліся. Засталося толькі тое, што не можа ўзляцець — ужо самі ўладальнікі паветраных суднаў будуць гэтымі пытаннямі займацца».

Работнікі філіяла Мінск-1 пераведзеныя ў Нацыянальны аэрапорт.

«Засталася толькі неабходная колькасць людзей для падтрымання патрабаваных узроўняў авіяцыйнай бяспекі і абслугоўвання узлётна-пасадачнай паласы для авіярамонтнага завода — па папярэдняй заяўцы».

Раней кіраўнік дэпартамента па авіяцыі Мінсктрансу Уладзімір Косцін паведамляў, што аэрадром на тэрыторыі Мінск-1 будзе працаваць на працягу ўсяго 2016 года, да студзеня 2017-га. Потым і яго закрыюць. Да таго часу плануюць пабудаваць цэхі новага авіярамонтнага завода на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск, і абслугоўванне самалётаў будзе праводзіцца ўжо там.

Вячаслаў Харанека дадае: у аэравакзале супрацоўнікаў філіяла Мінск-1 ужо няма. Будынак 28 снежня афіцыйна перадалі інвестару. Мэблю з будынка аэравакзала перавезлі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.

«Аддаецца будынак за бесцань, — разводзілі рукамі супрацоўнікі аэрапорта Мінск-1 падчас летняй экскурсіі TUT.BY па будынку. — Адчужэнне па ўказе будзе за 2 базавыя велічыні. Але што такое дзве базавыя, калі будынак каштуе прыкладна 500 тысяч даляраў? І гэта рэшткавы кошт — рынкавы будзе значна вышэйшы». Тады ж прадстаўнікі кампаніі-забудоўшчыка паведамлялі супрацоўнікам аэрапорта, што ў будынку аэравакзала размесцяць офісы.

«Аддаецца будынак за бесцань, — разводзілі рукамі супрацоўнікі аэрапорта Мінск-1 падчас летняй экскурсіі TUT.BY па будынку. — Адчужэнне па ўказе будзе за 2 базавыя велічыні. Але што такое дзве базавыя, калі будынак каштуе прыкладна 500 тысяч даляраў? І гэта рэшткавы кошт — рынкавы будзе значна вышэйшы». Тады ж прадстаўнікі кампаніі-забудоўшчыка паведамлялі супрацоўнікам аэрапорта, што ў будынку аэравакзала размесцяць офісы.

Пачатак гісторыі першага мінскага аэрапорта датуецца 1933 годам. У 1958 адкрылі будынак аэравакзала (архітэктары Воінаў і Заборскі). Ён з'яўляецца гісторыка-архітэктурнай каштоўнасцю, таму яго абяцалі не зносіць. Ветэраны авіяцыі выступалі з просьбай арганізаваць у гістарычным будынку музей грамадзянскай авіяцыі, аднак у адказ ім абяцалі размясціць музей «у адной з навучальных устаноў Кастрычніцкага раёна».

На тэрыторыях аэрапорта Мінск-1 і авіярамонтнага завода сербскія «Браты Карычы» плануюць узвесці шматфункцыянальны комплекс «Мінск-Мір».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?