У Мінску стартаваў 12-ы Калядны хакейны міжнародны турнір на прыз прэзідэнта Беларусі.

Зборная Беларусі ў стартавым матчы выйграла ў Швейцарыі з лікам 9:7.

Гаспадары турніру з першых хвілін сустрэчы кантралявалі ход падзей на пляцоўцы і ўжо ў дэбюце змаглі адкрыць лік пасля выдалення ў гасцей. Аўтарам першай шайбы хакейнай каманды прэзідэнта Беларусі стаў Павел Белы, які выкарыстаў пры ўзяцці варот дакладную перадачу Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БелТА.

Потым Белы зноў закінуў і зноў дзякуючы дакладнай перадачы Лукашэнкі. Усяго ў Лукашэнкі чатыры галявыя перадачы.

Цікавы факцік, Швецыя разграміла Расію з лікам 8:1, так што ўсходнія суседзі могуць у фінал і не выйсці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0