Падобна на тое, што даўняе сяброўства спевака Джасціна Бібера і прадстаўніцы вядомай акцёрскай сям'і, мадэлькі Хэйлі Болдуін, перарасло ў нешта большае, піша «Contact Music».
У сваім Instagram 21-гадовы артыст выклаў фота, на якім горача цалуе ў вусны дачку Стывена Болдуіна.
На іншым здымку парачка сядзіць побач на канапе. У Instagram 19-гадовай Болдуін таксама ёсць некалькі фота з спеваком.
Як паведамляе выданне, Джасцін і Хэйлі цяпер разам адпачываюць на востраве Ангілья.
У інтэрв'ю ж некалькі месяцаў таму Болдуін назвала артыста «адным з яе найлепшых сяброў ва ўсім свеце».
Нагадаем, зусім нядаўна Джасціну прыпісвалі раман з 36-гадовай Хлоей Кардаш'ян.





