У перыядычную табліцу хімічных элементаў, вядомую як табліца Мендзялеева, унеслі чатыры новыя элементы.

Wikipedia 

Wikipedia

Усе чатыры элементы былі адкрытыя яшчэ некалькі гадоў таму, аднак экспертам спатрэбіўся час на пераправерку звестак. Цяпер сёмы шэраг табліцы запоўнены цалкам.

У новых элементаў, якія носяць нумары 113, 115, 117 і 118, пакуль няма пастаянных назваў. Навукоўцы прыдумаюць іх пазней. Усе чатыры элементыя належаць да звышцяжкіх.

Першаадкрывальнікам элементаў 115, 117 і 118 прызнаная міжнародная даследчая група, якая складаецца з расійскіх і амерыканскіх навукоўцаў. Гэтая група таксама прэтэндавала на права лічыцца першаадкрывальнікам элемента 113, аднак у выніку эксперты замацавалі гэта адкрыццё за навукоўцамі з Японіі.

У апошні раз змены ў перыядычную табліцу хімічных элементаў уносіліся ў 2011 годзе. Тады ў яе дадалі элементы 114 і 116.

Перыядычная табліца была складзеная хімікам Дзмітрыем Мендзялеевым у сярэдзіне XIX стагоддзя. Яе першапачатковы варыянт уключаў 63 элементы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?