6 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-ўсходні 3—8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 15—21 градусаў ніжэй за нуль, месцамі пры праясненнях чакаецца 22—25 градусаў марозу, днём прагназуецца мінус 10—16 градусаў, па паўднёвым захадзе будзе 6—9 градусаў ніжэй за нуль.





