Міністэрства абароны РФ распрацавала і плануе выдаваць у 2016 годзе медалі за ўдзел у вайне ў Сірыі і за ўдзел у парадзе 9 Мая ў Маскве, сведчыць дзяржаўны сайт zakupki.gov.ru.

Загад аб стварэнні медаля «Удзельніку ваеннай аперацыі ў Сірыі» быў выдадзены 30 лістапада. На медалі — мапа Сірыі і выявы расейскіх самалётаў і баявога карабля. Стужка складзеная з колераў Мінабароны РФ і сцяга Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.

Такім чынам, колькасць выдадзеных медалёў потым дазволіць гісторыкам падлічыць прыкладную колькасць удзельнікаў расейскай аперацыі на Бліжнім Усходзе.

Таксама з'явіўся медаль «За ўдзел у вайсковым парадзе ў Дзень Перамогі» у 2015 годзе. Раней падобны, але трохі іншы па дызайне медаль выдавалі за парад 2010 года.

Вялікая колькасць медалёў, якія выдаюцца без рэальных заслуг, вядуць да дэвальвацыі узнагароднай сістэмы дзяржавы. Такая пагроза стаіць і перад Беларуссю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?