Урад Расіі прыняў шэраг мер па ўдасканаленні кантролю закупак прамысловай прадукцыі для патрэб абароны і бяспекі дзяржавы. Адпаведная пастанова размешчаная 5 студзеня на сайце ўрада.

Як адзначае ТАСС, прыняты дакумент таксама «скіраваны на імпартазамяшчэнне» у гэтай сферы. У 2013 годзе былі ўстаноўленыя забарона і абмежаванні на допуск тавараў, якія паходзяць з замежных дзяржаў, да закупак для патрэб абароны краіны і бяспекі дзяржавы. Была прадугледжаная і неабходнасць пацвярджэння адсутнасці вытворчасці на тэрыторыі Расіі тавараў згодна з зацверджаным гэтай пастановай пералікам.

Новай пастановай, у прыватнасці, «прадугледжана даць краінам — удзельніцам ЕАЭС нацыянальны рэжым у дачыненні да тавараў, уключаных у пералік».

Акрамя таго, устанаўліваецца выключэнне з нацыянальнага рэжыму тэрмінам на два гады адносна тавараў, што не ўвайшлі ў пералiк. Вызначаныя крытэрыі аднясення тавараў да прадукцыі, вырабленай у Расіі. Прадугледжваецца таксама, што «будзе распрацаваны новы парадак пацвярджэння адсутнасці вытворчасці тавараў, названых у пераліку, на тэрыторыі краін — удзельніц ЕАЭС».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?