Пасажыр рэйса авіякампаніі KLM, які ляцеў з Амстэрдама ў Пекін, нанёс раненні другому пілоту самалёта, паведамляюць інфармагенцтвы.
Інцыдэнт адбыўся 3 студзеня, аднак пра яго стала вядома толькі цяпер.
Пасажыр спачатку зачыніўся ў прыбіральні самалёта і нанёс нязначныя раны сабе, а потым напаў на пілота на адной з кухняў лайнера.
Дзякуючы намаганням іншых членаў экіпажа і пасажыраў сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль. Пасля інцыдэнту пасажыра прышпілілі да сядзення, у такім становішчы ён заставаўся да канца палёту. У аэрапорце Пекіна яго сустрэлі паліцэйскія. Пілоту была аказаная дапамога ў Кітаі, пасля чаго ён вярнуўся ў Нідэрланды.