Канцлер Ангела Меркель выказала абурэнне ў сувязі з сэксуальнымі нападамі і рабаваннямі, якім падвергліся дзясяткі жанчын у Кёльне напярэдадні Новага года.

На жанчын нападалі п'яныя і агрэсіўныя банды хуліганаў, якія дзейнічаюць у раёне цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Кёльне.

Па словах відавочцаў і паліцэйскіх, тыя, хто нападаў, мяркуючы па знешнасці, былі арабамі або выхадцамі з краін паўночнай Афрыкі.

Ангела Меркель патэлефанавала ў той жа дзень мэру Кёльна Генрыэце Рэкер і выказала сваё абурэнне гэтымі нападамі.

Яна заявіла, што неабходна прыкласці максімум намаганняў па вышуку і пакаранні вінаватых, незалежна ад іх паходжання.

Каля 300 жанчын наладзілі дэманстрацыю пратэсту ля месца нападаў у аўторак вечарам.

Мэр Рэкер заклікала жыхароў горада не рабіць паспешлівых высноў адносна прыроды гэтых нападаў.

«Было б зусім няправільна звязваць групу мужчын паўночнаафрыканскага паходжання з бежанцамі, якія нядаўна прыбылі», — заявіла яна пасля нарады з прадстаўнікамі паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?