Рыхтуецца да выдання кніга «Беларускі эратычны фальклор».

10 год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад такой назваю. Цяперашні зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў.

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню «празрыстасці» апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у дадзеным зборніку. Такія тэксты ўключалі ў свае зборы выбітныя фалькларысты ХІХ стагоддзя Е.Раманаў і П.Шэйн, М.Федароўскі і М. Нікіфароўскі, а вясельныя песні, прымеркаваныя да першай шлюбнай ночы і сабраныя А. Дэмбавецкім, выйшлі нікчэмна малым накладам — усяго ў 20 асобнікаў.

Вельмі любіў такія тэксты наш вялікі сучаснік Рыгор Барадулін, багата іх патрапіла ў кнігі «Здубавецце» і «Вушацкі словазбор» (частка з іх таксама ўключаная ў цяперашні зборнік). Іскрыстыя і дасціпныя песні запісваюцца ў беларускай вёсцы да сёння. Абрадавы фальклор падаецца ў коле каляндарных і сямейных святаў, а пазаабрадавая лірыка і прыпеўкі прадстаўлены калекцыямі збіральнікаў.

Запісы ХІХ ст. адаптаваныя да нормаў сучаснай беларускай мовы, але захоўваюць мясцовы маўленчы каларыт. Варта асабліва падкрэсліць, што гэта не зборнік «чарнухі і парнухі». Што беларускі фалькор (у тым ліку і эратычны) — гэта глыбіня вобразаў і метафар, крыніца народнай мудрасці і дасціпнасці. абачыць прыклады, дазнацца падрабязнасці і падпісацца на кнігу можна тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна