Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Раством Хрыстовым.

«Гэта светлае свята прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе перамогу сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, праслаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці, — гаворыцца ў віншаванні. — Для многіх людзей Раство Хрыстова дапамагае далучацца да вечных каштоўнасцей. Яно цудоўным чынам аб'ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожны чалавек менавіта ў сям'і спазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям'я вучыць працаваць, ствараць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.

«Няхай калядныя дні падораць вам святло высокай духоўнасці, прынясуць добры настрой і прыемныя ўспаміны. Няхай сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай. Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме», - пажадаў кіраўнік Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?