Літва заклікае суседнія дзяржавы не купляць электраэнергію з АЭС, якія будуюцца ў Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. Літоўскі міністр энергетыкі Рокас Масюліс звярнуўся да міністраў Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай абмеркаваць пытанне куплі электраэнергіі у трэціх краін, якія будуюць небяспечныя АЭС.

«Трэба падаць выразны сігнал аб тым, што электраэнергія, якая выпрацоўваецца ў парушэнне міжнародных рэгламентаў ядзернай бяспекі, бяспекі і міждзяржаўнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, не будзе прынята ў Еўрасаюзе (ЕС). Таму неабходна неадкладна і падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне — спачатку на рэгіянальным, а потым — на ўзроўні ЕС, і прыняць рашэнні, каб забяспечыць аднолькавыя ўмовы гандлю электраэнергіяй з гэтымі краінамі», — гаворыцца ў лісце міністрам эканомікі і энергетыкі чатырох краін ад 23 снежня.

Па словах міністра, атамныя станцыі, якія будуюцца ў Калінінградскай вобласці і ў Беларусі, уяўляюць пагрозы для навакольнага асяроддзя, акрамя таго, яны ствараюць несумленную канкурэнцыю на рынку электраэнергіі.

«Адно пытанне варта разгледзець вельмі пільна: гандаль электраэнергіяй з трэцімі краінамі з улікам бягучага або планаванага будаўніцтва атамных станцый у Беларусі і Калінінградскім рэгіёне — проста на мяжы з ЕС.

Гэтыя праекты праводзяцца ў жыццё ў адпаведнасці з розным па сутнасці рэгуляваннем і ў розных палітычных умовах і ўяўляюць крытычную пагрозу для суседніх дзяржаў ЕС у сэнсе ядзернай бяспекі і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама несумленнай канкурэнцыі ў вытворчасці электраэнергіі», — адзначае Р. Масюліс.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?