Справа за крадзеж на падставе ч. 3 арт. 205 КК распачатая ў дачыненні да 55-гадовай беспрацоўнай жыхаркі сталіцы. Яна падазраецца ў крадзяжы грошай, забытых пакупніцай у аптэцы.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, некалькі дзён таму дзяўчына з-за ўласнай няўважлівасці пакінула ў аптэцы каробку, у якой было 52 млн. рублёў, якія належаць яе сяброўцы. Наведвальніца, што стаяла за ёй ў чарзе, заўважыла гэта, аднак не паспрабавала вярнуць рэчы, а калі ўбачыла змесціва каробкі, прысвоіла яе. Навакольным сказала, што ўнутры каробкі ўказаны нумар тэлефона, па якім яна сама звяжацца з яе ўладальнікам і верне грошы. 

Пра забытыя грошы дзяўчына ўспомніла праз некаторы час, калі сустрэлася з сяброўкай. Дзяўчаты пайшлі ў аптэку, аднак каробкі не знайшлі. Яны звярнуліся ў міліцыю.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, пры праглядзе запісаў камер відэаназірання на найбліжэйшых аб'ектах, быў устаноўлены злачынца. Выявілася, што гэта 55-гадовая беспрацоўная жыхарка сталіцы. Выкрадзеныя грошы знаходзіліся ў яе дома і былі канфіскаваныя супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС поўнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0