Мінскія ўнівермагі ў студзені прапануюць пакупнікам зніжкі 5—20 працэнтаў, паведаміла прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Настасся Прымака.

Так, у ААТ «ГУМ» 28 студзеня зніжка 20% будзе на ўсе нехарчовыя тавары і 5% — на харчовыя. На 17% танней будуць 23 студзеня нехарчовыя тавары ў ААТ «ЦУМ Мінск» і на 5% — харчовыя (пры куплі на суму ад Br150 тыс.).

ТАА «ГД «На Нямізе» прапануе 13 і 20 снежня зніжку ў памеры 20% на ўсе нехарчовыя тавары. Тры дні (12, 19 і 26 студзеня) будзе гандляваць нехарчовымі таварамі са зніжэннем на 20% ГКУП «Універмаг «Беларусь». Зніжка ў памеры 15% будзе дзейнічаць на ўсе нехарчовыя тавары ва УП «Кірмаш» (6, 13, 20 і 27 студзеня) і ЗАТ «1000 дробязей» (14, 21 і 28 студзеня).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?