Каля Палаца спорту на Нямізе ўжо як месяц стаіць маленькі цягнічок, дзе прадаюць смажаныя каштаны. Журналісты «НН» схадзілі і паспрабавалі на смак дзіўны далікатэс.

У меню ёсць толькі каштаны з Італіі, а кошт залежыць ад порцыі: 5 каштанаў — 40 тысяч, 10 каштанаў — 60 тысяч. 

Прадавачка адразу папярэдзіла, што каштаны яшчэ не гатовыя, таму прыйдзецца пачакаць 15 хвілін.

Прадавачка адразу папярэдзіла, што каштаны яшчэ не гатовыя, таму прыйдзецца пачакаць 15 хвілін.

«Безумоўна, гэтыя каштаны адрозніваюцца ад звычайных. Ні ў якім разе не спрабуйце смажыць і есці беларускія конскія каштаны. Яны ж атрутныя», — кажа прадавачка.

Па яе словах, у асноўным пакаштаваць італьянскі далікатэс прыходзяць журналісты. Сорт італьянскіх каштанаў — Castánea satíva (каштан пасяўны). Арэх гэтага каштана вельмі пажыўны. Ва ўсходніх краінах з яго робяць муку, сушаць, вэндзяць, гатуюць розныя стравы.

Усе, хто пакаштаваў, не могуць прыйсці да адзінага меркавання аб смаку. Хтосьці кажа, што падобны да звычайных арэхаў, камусьці нагадвае бульбу. 

На Нямізе, акрамя каштанаў, у суседніх шапіках адносна танна можна набыць глінтвейн і гарачыя бліны з рознай начынкай.

На Нямізе, акрамя каштанаў, у суседніх шапіках адносна танна можна набыць глінтвейн і гарачыя бліны з рознай начынкай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?