У штаце Каларада (ЗША) 190 рабочых-мусульман былі звольненыя з мясакамбіната кампаніі Cargill праз малітвы падчас працы, паведамляе Daily Mail.

Як вядома, мусульмане абавязаныя здзяйсняць намаз пяць разоў на дзень. Калі працадаўца папрасіў сваіх супрацоўнікаў выходзіць на малітву не ўсім адразу, а па адным, яны зладзілі страйк. «Усё роўна, ці застануся я без працы. Мая рэлігія важнейшая», — сказаў адзін з былых работнікаў.

Прадстаўнік Cargill Майкл Марцін сказаў, што кампанія не супраць малітваў: для гэтых мэтаў нават выдзеленае спецыяльнае памяшканне. Аднак палітыка кампаніі не дапускае адсутнасці вялікай колькасці супрацоўнікаў на працоўным месцы адначасова. Так было 18 снежня, калі на малітву сышлі адразу 11 работнікаў.

«Такім чынам яны парушылі працоўны працэс, і кіраўнік сказаў супрацоўнікам, што яны могуць памаліцца, але павінны выходзіць не больш чым утрох», — сказаў Марцін.

Пасля гэтага мусульмане ў колькасці 190 чалавек некалькі дзён не з'яўляліся на працы. У выніку кампанія звольніла іх усіх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна